Школьный историко-краеведческий музей

Из истории развития музея ... (1982-2021)

22 красавіка 1982 года вучні Першамайскай дзесяцігодкі стаялі на школьнай лінейцы. Развяваўся на ветры чырвоны сцяг. Урачыста спявалі горны. Сёння - вялікая ўрачыстасць: адчыняе дзверы школьны гісторыка-краязнаўчы музей. З першых дзён свайго адкрыцця школьны гісторыка – краязнаўчы музей стаў цэнтрам ідэйна – патрыятычнага выхавання вучняў.


 

        

ЗАЛА "ПРЫРОДА І МЫ". АДКРЫЦЦЁ ЗАЛЫ СУПАЛА З ДНЁМ ПЕРАМОГІ, ПРЫСВЕЧАНАЙ 64 ГАДАВІНЕ ВЫЗВАЛЕННЯ НАШАЙ КРАІНЫ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ 9 МАЯ 2009 ГОДА І З ГОДАМ РОДНАЙ ЗЯМЛІ. ГЭТА ГАВОРЫЦЬ АБ ТЫМ, ШТО ПРЫРОДА, ЯК І ЧАЛАВЕК, МАЕ ПРАВА НА ЖЫЦЦЁ. У ГЭТАЙ ЗАЛЕ САБРАНЫ ВЕЛЬМІ ЗМЯСТОЎНЫ МАТЭРЫЯЛ АБ РЭСПУБЛІКАНСКІМ ЛАНДШАФТНЫМ ЗАКАЗНІКУ “КОТРА”, ЯКІ АРГАНІЗАВАНЫ НА ПЛОШЧЫ Ў 10463,5 ГА 19 ЧЭРВЕНЯ 2003 Г.

 

ЗАЛА "МІНУЛАЕ НАШАГА КРАЮ". ТУТ ЗАХОЎВАЕЦЦА 338 ЭКСПАНАТАЎ ЭТНАГРАФІЧНАГА НАКІРУНКУ.

 

 

ЗАЛА "БЫТ І ЗВЫЧАІ НАШЫХ ПРОДКАЎ". А Ў НАС, ШТО НІ ВЁСКА, ТО ГНЯЗДОЎЕ АМАТАРАЎ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ, ЦУДОЎНЫХ МАЙСТРОЎ І ЎМЕЛЬЦАЎ. І ЎСЕ ЭКСПАНАТЫ ЗРОБЛЕНЫ ІХ РУКАМІ. ВЯРТАЦЦА ДА СТАРОГА ЎКЛАДУ ЖЫЦЦЯ НЕ ВАРТА, АЛЕ ВЕДАЦЬ, ЯК ЖЫЛІ ДЗЯДЫ, ПРАДЗЕДЫ – НЕАБХОДНА! 

 

ЗАЛА "НАШ КРАЙ У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ". ЮНЫМІ КРАЯЗНАЎЦАМІ НАПІСАНЫ ЛЕТАПІС ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА ІМЯ КАТОЎСКАГА БРЫГАДЫ ІМЯ ЛЕНІНСКАГА КАМСАМОЛА.  АСОБНЫЯ СТЭНДЫ ХВАЛЮЮЧА АПАВЯДАЮЦЬ ПРА ЛЁСЫ ЖЫХАРОЎ ВЁСКІ АГАРОДЗІШЧА – СЯСТРЫ ХАТЫНІ, ЯКАЯ 26 ЛЮТАГА 1943 ГОДА БЫЛА СПАЛЕНА НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІМІ ЗАХОПНІКАМІ.

  

 

ЗАЛА "ЖЫЦЦЁ ШКОЛЫ". У 1864 ГОДЗЕ ПРЫ САБАКІНСКАЙ ЦАРКВЕ БЫЛО АДКРЫТА НАРОДНАЕ ВУЧЫЛІШЧА. З 1920 ПА 1939 ГГ. У САБАКІНЦАХ ЯК РАЗ ПАД ЧАС АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ ПАЛЯКАМІ ДЗЕЙНІЧАЕ ПОЛЬСКАЯ ШКОЛА. У 1939 ГОДЗЕ АДЧЫНЯЕЦЦА САБАКІНСКАЯ СЯМІГАДОВАЯ ШКОЛА. У 1944 ГОДЗЕ ПАСЛЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ ГЭТА ШКОЛА БЫЛА АДНОЎЛЕНА. У 1950 Г. САБАКІНСКАЯ СЯМІГАДОВАЯ ШКОЛА ПЕРАТВОРАНА Ў СЯРЭДНЮЮ. ПЕРШЫ ЯЕ ВЫПУСК АДБЫЎСЯ Ў 1953 ГОДЗЕ З 7 ВУЧНЯЎ. У 1954 ГОДЗЕ ГЭТА ШКОЛА ПЕРАІМЕНАВАЛАСЯ Ў ПЕРШАМАЙСКУЮ. У 1974 ГОДЗЕ ПАБУДОВАНЫ НОВЫ БУДЫНАК ШКОЛЫ...

 

З жыцця музея...