Торжественное мероприятие "Первый звонок"

02.09.2024

 

 

 

Шаноўныя калегі! Дарагія дзеці! Паважаныя бацькі! Госці!

 

Зноў верасень паклікаў нас за школьныя парты. Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём ведаў!

Свята першага званка стала не проста традыцыйным святам, а сведчаннем глыбокай павагі грамадства да ведаў і навукі. Гэта знамянальны дзень, з якога пачынаецца дарога ў будучыню, у цікавае жыццё, напоўненае дзіўнымі адкрыццямі, радасцю пазнання і сапраўнай дружбы. Менавіта ў школе закладваюцца першыя навыкі вучобы, форміруецца адукаваная і культурная асоба, выхоўваецца грамадзянін. У нашай дзяржаве сувязь і пераемнасць школы, сям’і, грамадства і дзяржавы. А гэта - залог  поспеху, паўнацэннага развіцця краіны.

Упэўнена ў тым, што настаўнікі і вучні школы ўнясуць дастойны ўклад у ажыццяўленне высокароднай мэты – фарміраванне інтэлектуальнага патэнцыялу, дасягненне высокага ўзроўню дабрабыту і духоўнай культуры нашага народа.

Дарагія вучні! Настойліва заваёўвайце вышыні навукі, цаніце дружбу і ўзаемавыручку. Няхай гэты навучальны год прынясе вам удачу  і наблізіць да ажыццяўленння запаведнай мары.

Паважаныя настаўнікі! Захоўвайце вернасць свайму святому прызванню. Няхай у вашых сэрцах заўсёды гарыць агонь любві да вучняў, служэнне ідэалам асветы і дабра.

Паважаныя бацькі! Будзьце цярплівымі да сваіх дзяцей, мудра стаўцеся да іх патрэб і інтарэсаў.

Самыя шчырыя словы падзякі мы выказваем педагогам-ветэранам, людзям, якія працавалі на ніве настаўніцтва і аддавалі сэрца дзецям на працягу апошніх 50 дзеяці гадоў. Вялікі вам дзякуй.

Андрэйчык Марыя Мікалаеўна

Антухевіч Людміла Канстанцінаўна

Анцута Ірына Васільеўна

Бабрыцкая Таццяна Іванаўна

Бубнова Рыма Аркадз’еўна

Вербаль Алена Іванаўна

Глушань Тарэса Вацлаваўна

Ерэміновіч Зінаіда Пятроўна

Запаснік Леаніда Іванаўна

Карніла Зоя Браніславаўна

Кашлей Алена Уладзіміраўна

Кукаль Тарэса Лявонаўна

Лебядзевіч Алена Уладзіміраўна

Лебядзевіч Ніні Міхайлаўна

Саковіч Ганна Аляксееўна

Саковіч Лілія Іванаўна

Суркант Галіна Вітольдаўна

Максімчык Любоў Іванаўна

Хочацца адзначыць, што сёння сярод нас прысутнічаюць людзі, для якіх школа стала першым працоўным месцам, і дзе яны працягваюць працаваць па сённяшні дзень.

Дзякуй вам за адданасць працы, ваш уклад у развіццё дзяцей і фарміраванне іх асобы. Дазвольце ўручыць вам падзякі 

Гудач Аліне Рамуальдаўне

Клімец Таццяне Пятроўне

Іваноўскай Тарэсе Аляксандраўне

Крумкачовай Валянціне Іванаўне

Саковіч Валянціне Пятроўне

Сідлярэвіч Валянціне Антонаўне

Жадаю ўсім моцнага здароўя, бясконцай энэргіі і аптымізму.